Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 18:26

Вынікі прыёмнай кампаніі падведзены ва ўніверсітэце МНС

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыёмная кампанія ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС завяршылася. Набор абітурыентаў праводзілі факультэты папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (спецыяльнасць "папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый"), тэхнасфернай бяспекі ("пажарная і прамысловая бяспека") і завочнага навучання ("папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый"). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Конкурс на спецыяльнасць "папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый" склаў 2,1 (бюджэт) і 1,7 (на платнай аснове) чалавека на месца, на спецыяльнасць "пажарная і прамысловая бяспека" - 1,6 (на платнай аснове). На факультэт завочнага навучання (поўны тэрмін) конкурс склаў 5,8 (бюджэт) і 4,5 (на платнай аснове) чалавека на месца, а на скарочаны тэрмін - 3,7 (бюджэт) і 2,1 (на платнай аснове).

На дзённую форму атрымання адукацыі па спецыяльнасцях "папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый", "пажарная і прамысловая бяспека" залічана 135 чалавек, а на завочную форму атрымання адукацыі па спецыяльнасці "папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый" на поўны і скарочаны тэрмін навучання - па 20 чалавек.

Акрамя таго, лічбы прыёму на платнай аснове склалі 75 чалавек, у тым ліку на дзённую форму атрымання адукацыі - 35 чалавек па дзвюх спецыяльнасцях, на завочную з поўным і скарочаным тэрмінам навучання - 40 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі