15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс фатаграфій сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта - гэта выказванне любові да сваёй роднай зямлі і народа, уклад у захаванне памяці аб вайне. Аб гэтым заявіў кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў на патрыятычным форуме работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта "Беларусь пад мірным небам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"2025 год праходзіць пад знакам памяці пра важнейшую гістарычную падзею ў лёсе нашай роднай Беларусі і ўсяго шматмільённага савецкага народа - гэта свята Вялікай Перамогі. 80 гадоў таму нашы продкі здзейснілі бяспрыкладны гераічны подзвіг. У кровапралітнай, жорсткай вайне цаной мільёнаў жыццяў людзей, спаленых вёсак і разбураных гарадоў перамаглі фашызм. Заваявалі для нас самае галоўнае і самае каштоўнае - мір, свабоду і незалежнасць", - сказаў Юрый Назараў.
Кіраўнік спраў Прэзідэнта ўпэўнены: свяшчэнны абавязак беларусаў - заўсёды памятаць аб подзвігу нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, не дазволіць сказіць праўду аб вайне, перапісаць гісторыю і ўкласці ў галовы новых пакаленняў скажоную інфармацыю аб падзеях тых гадоў.
"Важна аб гэтым гаварыць, праводзіць вось такія патрыятычныя форумы. І абсалютна мае рацыю наш Прэзідэнт, які гаворыць аб тым, што пакуль мы будзем аб гэтым гаварыць, пакуль мы будзем усвядомлена прыходзіць да памятніх месцаў, даглядаць іх, ускладаць кветкі, праводзіць патрыятычныя акцыі, форумы, мітынгі, мы будзем памятаць аб подзвігу нашых продкаў і цаніць мір. Як толькі перастанем гэта рабіць - чакай новай вайны", - падкрэсліў Юрый Назараў.

Паводле яго слоў, у арганізацыях Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта робіцца шмат для ўвекавечання памяці. "Працоўныя калектывы прымаюць непасрэдны ўдзел у добраўпарадкаванні помнікаў, абеліскаў, месцаў пахавання, актыўна ўдзельнічаюць у значных грамадскіх мерапрыемствах", - дадаў ён.
Гэта пацвярджае і актыўны ўдзел работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ў конкурсе фатаграфій, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі. "Гэта таксама ўклад у памяць аб вайне і выказванне любові да сваёй роднай зямлі і свайго народа", - упэўнены Юрый Назараў.

У першай частцы праграмы форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу фатаграфій сярод работнікаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. На конкурс, які праводзіцца трэці раз, у гэтым годзе паступіла амаль 400 фатаграфій ад работнікаў 50 арганізацый. Конкурс праходзіў па трох намінацыях: "Мая сям'я", "Чалавек працы", "Беларусь пад мірным небам".
Узнагароды ў намінацыі "Мая сям'я" ўручыла генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч. Яна адзначыла, што пераможцу было выбраць нескладана.
"2025 год праходзіць пад знакам памяці пра важнейшую гістарычную падзею ў лёсе нашай роднай Беларусі і ўсяго шматмільённага савецкага народа - гэта свята Вялікай Перамогі. 80 гадоў таму нашы продкі здзейснілі бяспрыкладны гераічны подзвіг. У кровапралітнай, жорсткай вайне цаной мільёнаў жыццяў людзей, спаленых вёсак і разбураных гарадоў перамаглі фашызм. Заваявалі для нас самае галоўнае і самае каштоўнае - мір, свабоду і незалежнасць", - сказаў Юрый Назараў.
Кіраўнік спраў Прэзідэнта ўпэўнены: свяшчэнны абавязак беларусаў - заўсёды памятаць аб подзвігу нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, не дазволіць сказіць праўду аб вайне, перапісаць гісторыю і ўкласці ў галовы новых пакаленняў скажоную інфармацыю аб падзеях тых гадоў.
Паводле яго слоў, у арганізацыях Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта робіцца шмат для ўвекавечання памяці. "Працоўныя калектывы прымаюць непасрэдны ўдзел у добраўпарадкаванні помнікаў, абеліскаў, месцаў пахавання, актыўна ўдзельнічаюць у значных грамадскіх мерапрыемствах", - дадаў ён.
Гэта пацвярджае і актыўны ўдзел работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ў конкурсе фатаграфій, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі. "Гэта таксама ўклад у памяць аб вайне і выказванне любові да сваёй роднай зямлі і свайго народа", - упэўнены Юрый Назараў.
У першай частцы праграмы форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу фатаграфій сярод работнікаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. На конкурс, які праводзіцца трэці раз, у гэтым годзе паступіла амаль 400 фатаграфій ад работнікаў 50 арганізацый. Конкурс праходзіў па трох намінацыях: "Мая сям'я", "Чалавек працы", "Беларусь пад мірным небам".
Узнагароды ў намінацыі "Мая сям'я" ўручыла генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч. Яна адзначыла, што пераможцу было выбраць нескладана.
"Маю душу адразу кранула адна фатаграфія, на якой маленькая дзяўчынка са сваёй бабуляй вязала шкарпэткі. І мне здалося, што ў гэтым і ёсць усё самае важнае, асноўнае, што мы павінны з вамі пранесці. Гэта тое, аб чым гаворыць кіраўнік дзяржавы, - сямейныя каштоўнасці і павага да старэйшага пакалення, - адзначыла Ірына Акуловіч. Гэта шкарпэтачка, якую трымала дзяўчынка, бабуля, якая ўважліва і скрупулёзна вязала, - самае галоўнае, што было ў гэтай фатаграфіі. Мы павінны паважаць старэйшых, шанаваць іх памяць. Гэта жанчына на фатаграфіі яўна бачыла Вялікую Айчынную вайну. І ў гэтым ёсць аснова і сіла - мы павінны быць іх (прадстаўнікоў старэйшага пакалення. - Заўвага БЕЛТА) дастойны".-0-
Фота Віталя Піваварчыка
