Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2024, 18:41

"Выйшлі на фінішную прамую". Галоўчанка аб падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выйшлі на фінальную прамую па падрыхтоўцы да ўрачыстага юбілею. За час, што мінуў з нашага папярэдняга пасяджэння, у краіне праведзены шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне Вялікай Перамогі. Яны прайшлі на высокім узроўні, выклікалі пазітыўны рэзананс як у грамадзян нашай краіны, так і замежных гасцей. Фактычна святкаванне Дня Перамогі дало магчымасць праверыць гатоўнасць і да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён абазначыў ключавыя пытанні пасяджэння аргкамітэта. "Трэба засяродзіць увагу на правядзенні юбілейных святочных мерапрыемстваў непасрэдна 3 ліпеня ў сталіцы. Разгледзім канчатковы варыянт дэталізаваных канцэпцый гэтых мерапрыемстваў, задуму правядзення ваеннага парада, а таксама захаванне ўсіх неабходных мер бяспекі. Акрамя таго, у ходзе пасяджэння трэба канчаткова вызначыцца з катэгорыямі замежных гасцей, якія запрашаюцца на святочнае мерапрыемства. Наколькі я ведаю, Міністэрствам замежных спраў адпаведная работа праведзена і прапановы сфарміраваны", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-
Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі