Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2019, 12:49

Выязныя прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць 25 красавіка ў Беларусі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за сотню прававых інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі акажуць 25 красавіка бясплатную юрыдычную дапамогу ва ўсіх раённых і абласных цэнтрах краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

Прафсаюзныя юрысты не толькі пракансультуюць па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў, але і пры неабходнасці дапамогуць адстаяць інтарэсы грамадзян у судах.

Папулярнасць прафсаюзных прававых прыёмаў расце. Чалавеку не трэба ехаць да юрыста ў абласны цэнтр або сталіцу, ён можа атрымаць кваліфікаваную кансультацыю ў сябе ў горадзе або на прадпрыемстве. Прыёмы праходзяць як у раённых, гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў, так і непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў.

За 2018 год па патрабаванні прававых інспектараў і прадстаўнікоў прафсаюзаў работнікам вернута больш за Br4 млн незаконна ўтрыманых або нявыплачаных грашовых сум. Па просьбах работнікаў было падрыхтавана 662 працэсуальныя і іншыя дакументы, з іх 498 у судовыя органы, 121 заява ў камісіі па працоўных спрэчках. На карысць работнікаў разгледжаны судом 104 справы, у якіх інтарэсы грамадзян прадстаўлялі прафсаюзныя прававыя інспектары працы, 214 спрэчак удалося вырашыць без звароту ў суд. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на рабоце 99 чалавек.

Акрамя гэтага, Федэрацыя прафсаюзаў пастаянна праводзіць юрыдычныя кансультацыі грамадзян. Звярнуцца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, пакінуць пісьмовы або электронны зварот.

Аналіз зваротаў паказвае, што асноўная маса прыпадае на прававыя пытанні, якія закранаюць працоўную дзейнасць грамадзян (65 працэнтаў). Далей па актуальнасці ідуць пытанні прымянення жыллёвага (12 працэнтаў), пенсійнага (10 працэнтаў) заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі