ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 1 чэрвеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2020, 15:52

Выяўленне "спячых ячэек", узмацненне тэхналогій вышуку - як у СНД будуць супрацьдзейнічаць тэрарызму

Фота з архіва
Фота з архіва

18 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прыярытэты супрацоўніцтва краін СНД у барацьбе з тэрарызмам былі абазначаны сёння ў Маскве на нарадзе кіраўнікоў (начальнікаў штабоў) нацыянальных штабоў нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Антытэрарыстычнага цэнтра СНД (АТЦ СНД).

"З улікам прагнозу развіцця абстаноўкі на кароткатэрміновую перспектыву ў якасці прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва і каардынацыі намаганняў у сферы барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам АТЦ СНД абазначаны: супрацьдзеянне дзейнасці тэрарыстаў-адзіночак і "спячых ячэек" тэрарыстычных арганізацый, міждзяржаўнае ўзаемадзеянне па іх выяўленні; правядзенне фільтрацыйнай і прафілактычнай работы з асобамі, якія вярнуліся з зон павышанай тэрарыстычнай актыўнасці; інфармацыйнае супрацьдзеянне ідэалогіі тэрарызму - нарошчванне тэхналогій контрпрапаганды і інфармацыйнай барацьбы з дэструктыўнымі працэсамі; супрацьдзеянне фінансаванню і матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню членаў міжнародных тэрарыстычных арганізацый; узмацненне тэхналогій міждзяржаўнага і міжнароднага вышуку на прасторы СНД", - пералічылі ў прэс-бюро.

Кіраўнік АТЦ СНД Андрэй Новікаў падкрэсліў, што парадак дня нарады быў сфарміраваны з улікам ацэнкі тэрарыстычных пагроз для дзяржаў Садружнасці ў праекцыі на кароткатэрміновую перспектыву, загадзя ўзгодненымі прыярытэтамі супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам. Паводле яго слоў, мерапрыемства арыентавана на вырашэнне практычных задач барацьбы з тэрарызмам, узгадненне пазіцый кампетэнтных органаў, а таксама фарміраванне аптымальных, апрабаваных практык у гэтай галіне.

"Удзельнікі нарады адзначылі шэраг тэндэнцый і фактараў, што ўплываюць на бяспеку дзяржаў - удзельніц СНД на сучасным этапе, - паведамілі ў прэс-бюро. - Сярод іх фарміраванне "спячых ячэек" з ліку асоб, якія вяртаюцца з зон узброеных канфліктаў; прадаўжэнне вярбовачнай дзейнасці ў тэрарыстычныя і экстрэмісцкія арганізацыі; распаўсюджванне членамі міжнародных тэрарыстычных арганізацый тэрарыстычнага і экстрэмісцкага кантэнту (вядзенне прапаганды); задзейнічанне тэрарыстамі новых тэхналогій, выкарыстанне імі ў тэрарыстычных мэтах робататэхнікі, а таксама дасягненняў у сферы лічбавых тэхналогій".

На палях нарады прайшла рабочая сустрэча прадстаўнікоў спецслужбаў краін СНД, дзе абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі сумеснага антытэрарыстычнага вучэння "Каспій-Антытэрор-2020", ключавыя пытанні якога будуць звязаны з тэхналогіямі забеспячэння бяспекі Каспійскага рэгіёна. Цяпер праводзіцца распрацоўка сцэнарнай лініі вучэння і вызначаецца склад удзельнікаў.

У нарадзе прынялі ўдзел дэлегацыі органаў бяспекі і спецыяльных службаў (кампетэнтных органаў) Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, прадстаўнікі статутных органаў і органаў галіновага супрацоўніцтва СНД, партнёрскіх міжнародных структур - Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС і Сакратарыята АДКБ.

Нарада кіраўнікоў (начальнікаў штабоў) нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў краін Садружнасці праводзіцца ў мэтах выканання дзеючай праграмы супрацоўніцтва дзяржаў СНД у барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму. 19 лютага адбудзецца пленарнае пасяджэнне навукова-кансультатыўнага савета пры АТЦ СНД, дзе будуць разгледжаны пытанні супрацьдзеяння выкарыстанню робататэхнікі ў тэрарыстычных мэтах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі