Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2021, 09:35

Выхадны для дыспансерызацыі, змешаны рэжым работы - Касцевіч аб планах па змяненні ПК

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць прадаставіць аплатны выхадны для праходжання дыспансерызацыі, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Гэта абумоўлена вялікай дыферэнцыяцыяй у працягласці жыцця мужчын і жанчын. 10 гадоў - гэта вельмі вялікая розніца ў працягласці жыцця, - сказала Ірына Касцевіч. - Цяпер абмяркоўваем магчымасць уключэння такой нормы, па якой работніку прадастаўляўся б адзін аплатны дзень на праходжанне дыспансерызацыі".

Сярод іншых асноўных навацый, якія плануецца ўключыць у Працоўны кодэкс, - змешаны рэжым работы, а таксама пашырэнне сацыяльна-працоўных гарантый для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей.

Раней у Беларусі Працоўным кодэксам была замацавана магчымасць дыстанцыйнай занятасці. "Мы як у ваду глядзелі. Калі прыйшла пандэмія, гэта стала вельмі актуальным. Папрацаваўшы толькі год з гэтай нормай, мы ўбачылі, што ёсць патрэбнасць яе ўдасканальваць", - сказала Ірына Касцевіч.

Яна растлумачыла, у чым заключаецца сутнасць змешанай работы. Напрыклад, тры дні чалавек працуе ў офісе і два дні - дыстанцыйна або паўдня выконвае свае функцыі ў офісе і паўдня дыстанцыйна. Адпаведныя пытанні будуць прапрацоўвацца, дадала міністр.

Таксама разглядаецца магчымасць скарачэння рабочага часу для шматдзетных. Прапануюцца гібкія варыянты: прадаставіць адзін свабодны ад работы дзень або скараціць рабочы дзень на гадзіну. Ірына Касцевіч упэўнена, што гэта будзе выгадна і для наймальніка. Яна лічыць, што такая прапанова будзе падтрымана і наймальнікамі, і дэпутатамі.

Адпаведныя навацыі плануецца ўнесці на разгляд ва ўрад у верасні, а ў снежні яны паступяць у Палату прадстаўнікоў. Такім чынам, пачаць працаваць яны могуць ужо са студзеня 2023 года.

Што датычыцца сітуацыі на рынку працы, Ірына Касцевіч назвала яе стабільнай. Агульны ўзровень беспрацоўя - 4 працэнты. Міністр нагадала, што ў снежні мінулага года кіраўнік дзяржавы ўказам вызначыў найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021 год. "Рынак працы гэта таксама закранула. Параметр (узровень беспрацоўя. - Заўвага БЕЛТА) - не большы за 4,2-4,4 працэнта. За люты - 4 працэнты. Гэта сведчыць аб тым, што дастаткова нармальная, спакойная сітуацыя на рынку працы. У нас ёсць галіны, дзе прыём перавышае звальненні", - заўважыла міністр.

Асобна яна спынілася на занятасці ў IT-сферы. У сакавіку бягучага года на сярэдніх і буйных прадпрыемствах у гэтай галіне заняты больш за 52 тыс. чалавек, у той час як у сакавіку 2020 года - 49 тыс., сакавіку 2019-га - 42 тыс.

"185 тыс. - гэта тыя беспрацоўныя, якія сапраўды ў пошуку работы. З іх толькі каля 15-20 працэнтаў у залежнасці ад месяца (тут таксама ёсць свая сезоннасць) прыходзяць у службу занятасці за аказаннем садзейнічання ў працаўладкаванні", - паведаміла міністр. Наймальнікі прапануюць больш за 81 тыс. вакансій. Нават не прыходзячы ў службу занятасці, чалавек можа вывучыць, што адбываецца на рынку працы, якія запатрабаваны прафесіі, якога ўзроўню заработная плата і якія патрабаванні прад'яўляе наймальнік, адзначыла Ірына Касцевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі