
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з выхадаў са станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" у Мінску закрыюць у сувязі з рамонтам 25-26 мая, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім метрапалітэне.
Размова ідзе пра выхад №3-1 (бліжэйшы да аднаго з уваходаў у Батанічны сад). "Гэты выхад будзе поўнасцю закрыты ў перыяд з 25 па 26 мая", - сказана ў паведамленні.
Сталічны метрапалітэн просіць выбачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці.-0-