6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" выпусціла зборнікі тэстаў для падрыхтоўкі да ЦТ і ЦЭ. Аб гэтым журналістам расказала намеснік дырэктара па маркетынгу і камерцыйнай дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства "Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" Настасся Радзікевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ўпершыню выпусцілі зборнікі тэстаў для падрыхтоўкі да ЦТ і ЦЭ для абітурыентаў 2026 года з заданнямі, якія праходзілі абітурыенты 2025 года", - сказала Настасся Радзікевіч.
Зборнікі па 15 вучэбных дысцыплінах паступяць у продаж 11 жніўня. Набыць выданні можна будзе ў кнігарнях і анлайн. "Акрамя таго, на сайце мы стварылі асобны падраздзел, у якім размяшчаем ЦТ і ЦЭ і дадатковую інфармацыю, падручнікі, з якімі можна працаваць, каб якасна адказваць на пытанні", - падагульніла яна.-0-