Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі зацікаўлена ў беларускім вопыце асветы насельніцтва і работы з моладдзю, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня камісіі Тынчтык Шайназараў пасля падпісання ў Мінску пагаднення аб супрацоўніцтве з Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хочам пераняць вопыт Беларусі ў частцы работы з моладдзю і насельніцтвам па асвеце, што накіравана на забеспячэнне высокай яўкі", - сказаў Тынчтык Шайназараў. Ён заўважыў, што яўка ў Кыргызстане значна ніжэйшая за тую, што была на апошніх выбарах у Беларусі.
"Таму я запланаваў ужо комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на сустрэчу з моладдзю. І будзем праводзіць інфармацыйна-растлумачальную работу ў мэтах павышэння актыўнасці моладзі ў грамадска-палітычным жыцці нашай краіны. Вынікам, спадзяёмся, будзе павышэнне яўкі на наступных выбарах", - сказаў ён.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка таксама адзначыў, што калега з Кыргызстана ўражаны той работай з насельніцтвам, якая праводзіцца ў Беларусі. Прычым размова ідзе не толькі пра асвету ў галіне выбарчага права. У краіне ў цэлым выбудавана сістэмная работа з насельніцтвам, якая ўключае розныя фарматы: работа са зваротамі грамадзян, адзіныя дні інфармавання, розныя інфармацыйныя праекты, выезды кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў у працоўныя калектывы, сустрэчы ў студэнцкіх калектывах, з вучнямі і г.д. І гэта сапраўды дае пэўны вынік.
"Таму прыклад Беларусі іх вельмі ўражвае. Мы ўважліва вывучалі ўсе гэтыя пытанні, сустракаліся ў тым ліку з нашымі будучымі выбаршчыкамі, школьнікамі, якія рэалізуюць такі праект, як клуб будучых выбаршчыкаў", - сказаў Ігар Карпенка.
Ён дадаў, што падпісанае сёння пагадненне адкрывае новыя перспектывы для ўзаемадзеяння не толькі паміж цэнтральнымі выбарчымі камісіямі, але і камісій з акадэмічнай супольнасцю дзвюх краін па абмене інфармацыяй у сферы юрыспрудэнцыі, паліталогіі і многіх іншых пытаннях.
Ацэньваючы візіт у Беларусь, Тынчтык Шайназараў адзначыў, што ён быў вельмі плённым і ўключаў сустрэчу з палітолагамі, студэнтамі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. "Мы папрацавалі ў рэжыме "пытанне - адказ". Пытанняў было шмат, моладзь актыўная. Сапраўды, па іх вачах я бачыў, што ў моладзі патрыятычны настрой", - сказаў ён.
Госці таксама наведвалі НДЦ "Зубраня", дзе арганізавана маштабная работа па навучанні лідараў школьнага самакіравання, на пастаяннай аснове дзейнічае клуб будучых выбаршчыкаў - праект, накіраваны на павышэнне прававой культуры моладзі ў галіне выбарчага права.
Для беларускага боку, у сваю чаргу, такое ўзаемадзеянне адкрывае перспектыву абмену інфармацыяй, правядзення кансультацый, супрацоўніцтва ў рамках дзейнасці міжнародных арганізацый, ажыццяўлення ўзаемнай салідарнай падтрымкі там, дзе гэта неабходна. Размова ідзе, у першую чаргу, аб Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў, у якой Беларусь з'яўляецца актыўным членам.
"Акрамя таго, мы зацікаўлены ў вывучэнні навацый, якія ёсць у тых ці іншых выбарчых сістэмах. Любая сістэма, у тым ліку выбарчая, павінна развівацца і адпавядаць патрабаванням сучаснага дня, патрэбам дзяржавы, грамадства, выбаршчыкаў. Вывучаючы гэты вопыт, абменьваючыся інфармацыяй, уважліва ўзважваем усе тыя навацыі і тэхналогіі, якія прымяняюцца ў выбарчым працэсе, шукаем рацыянальнае зерне, каб выкарыстоўваць у сваёй прафесійнай дзейнасці", - сказаў на заканчэнне Ігар Карпенка.-0-