Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выбарачныя праверкі будуць праводзіцца з улікам крытэрыяў ацэнкі рызыкі суб'ектаў

Грамадства 23.01.2018 | 17:46

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантралюючыя органы Беларусі будуць праводзіць выбарачныя праверкі з улікам крытэрыяў ацэнкі рызыкі (магчымасці парушэння суб'ектам заканадаўства). Методыка фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 23 студзеня 2018 года нумар 43, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Методыку распрацавалі для выкарыстання кантралюючымі (нагляднымі) органамі, якія могуць праводзіць праверкі. Яна патрэбна будзе, каб адбіраць суб'екты для ўключэння іх у планы выбарачных праверак.

Згодна з методыкай, адбіраць суб'екты будуць на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. Гэтыя крытэрыі вызначаюцца кантралюючымі органамі па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па кантрольнай дзейнасці на аснове гэтай методыкі.

Фарміраванне пераліку суб'ектаў з рызыкай, а таксама ацэнка ступені рызыкі будуць весціся з дапамогай інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай дзейнасці (пасля дапрацоўкі гэтай сістэмы).

Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам ад 16 кастрычніка 2017 года нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).