Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навуковая канферэнцыя "Пчалярства ў змененых кліматычных умовах", прысвечаная 90-годдзю навуковага забеспячэння галіны пчалярства, пройдзе 11 кастрычніка ў Мінскім раёне на базе Інстытута пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.
Праграма канферэнцыі прадугледжвае абмеркаванне такіх пытанняў, як сучасныя напрамкі ў селекцыі і пародным вывучэнні пчол у сувязі са змяненнем кліматычных умоў, генетычныя даследаванні ў пчалярстве, тэхналогіі вядзення пчалярства, лячэнне і прафілактыка хвароб пчол.
Таксама вучоныя разгледзяць пытанне выкарыстання пчол у розных галінах народнай гаспадаркі (раслінаводства, лясная гаспадарка, медыцына, ветэрынарыя), тэхналогіі атрымання прадуктаў пчалярства і ацэнку іх якасці, інавацыйныя шляхі прымянення прадукцыі пчалярства ў стварэнні прадуктаў харчавання, біялагічна актыўных рэчываў, лячэбна-прафілактычных прэпаратаў. На парадку дня канферэнцыі будуць і пытанні эканомікі і маркетынгу сучаснага пчалярства.
У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя навуковых арганізацый Беларусі і Расіі, ведамстваў, члены грамадскіх аб'яднанняў па пчалярстве, спецыялісты па пчалярстве Мінсельгасхарча і Мінлясгаса.
На палях мерапрыемства адбудзецца конкурс мёду "Народны мёд" сярод удзельнікаў кластара па пчалярстве НАН Беларусі.-0-