ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2022, 09:16

Вучоны НАН: у Беларусі распрацавана ацэнка ступені прыгоднасці глеб

Фота з архіва
Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя распрацавалі ацэнку ступені прыгоднасці глеб для вырошчвання тых ці іншых культур. Аб гэтым у праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ расказаў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Віталь Лапа, паведамляе БЕЛТА.

"Нашымі вучонымі распрацавана ацэнка ступені прыгоднасці глеб для вырошчвання тых ці іншых культур. У прынцыпе, у структуры пасяўных плошчаў гэта ўлічваецца. У нас ёсць методыка, камп'ютарны варыянт рашэння, дзе можна закладваць любыя глебы і любыя даныя і вызначаць яе прыгоднасць для вырошчвання той ці іншай культуры", - сказаў Віталь Лапа.

Галоўны навуковы супрацоўнік таксама адзначыў, што на змену прыйшло новае пакаленне ўгнаенняў. "Гэта комплексныя мінеральныя ўгнаенні са збалансаванымі суадносінамі макра- і мікраэлементаў з улікам біялогіі кожнай культуры і ўзроўню ўрадлівасці глеб. Гэтыя ўгнаенні распрацаваў наш інстытут, усяго 84 формы ўгнаенняў практычна для ўсіх культур, якія вырошчваюцца ў Беларусі. А Гомельскі хімічны завод гэтыя ўгнаенні вырабляе", - падкрэсліў ён і дадаў, што ланцужок вытворчасці поўнасцю беларускі.

Віталь Лапа выказаў меркаванне аб арганічным земляробстве. "Я не прыхільнік гэтага земляробства, таму што калі прымяняем угнаенні, асабліва азотныя, фосфарныя, яны вельмі ўплываюць на якасць ураджаю. Гэта бялок, амінакіслоты, крухмал, вітаміны. Калі будзе адсутнічаць нейкі з элементаў, напрыклад азот, колькасць бялку ў прадукцыі будзе меншая. Менш будзе вітамінаў і амінакіслот. Незаменныя амінакіслоты, якія з'яўляюцца важнейшай састаўной часткай бялку, парушаюцца суадносіны гэтых амінакіслот. І ў выніку эфектыўнасць такога бялку значна ніжэйшая не толькі ў харчаванні чалавека, але і ў кармленні жывёл. У дадатак да 45-50 працэнтаў страцім ураджайнасці - ніжэйшая будзе, чым пры выкарыстанні ўгнаенняў. Таварны від - бульба будзе мець дробныя клубні. Але на сусветным рынку гэта вельмі добрая прадукцыя і на яе вельмі высокія цэны, у некалькі разоў большыя, паколькі ўраджайнасць такіх культур будзе ніжэйшай", - сказаў вучоны.

Ён таксама звярнуў увагу, што абследаванне глеб у Беларусі кантралюецца з 1965 года. "Аграхімічная служба даследуе 12 паказчыкаў. У 1980 годзе мы стварылі банк даных аграхімічных уласцівасцей глеб Беларусі. Упершыню ў Савецкім Саюзе, і, бадай, гэта адзіная работа, якая ў маштабе краіны рэалізавана толькі ў Беларусі. Мы стваралі гэту методыку Інстытутам сістэмных даследаванняў у АПК. Яны стварылі камп'ютарныя праграмы па гэтым напрамку на такім добрым узроўні, што яны практычна ў гэтым банку даных працуюць і сёння без нейкіх змяненняў", - рэзюмаваў Віталь Лапа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі