Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2021, 19:28

Вучоны: атрымана эксперыментальная партыя беларускай вакцыны супраць COVID-19

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Атрымана эксперыментальная партыя беларускай вакцыны супраць COVID-19, паведаміла журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Аліна Дроніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у рамках навуковай работы наша ўстанова сумесна з Інстытутам біяфізікі Акадэміі навук распрацоўвае прататып, кандыдатны варыянт інактываванай вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі. Цяпер атрымана эксперыментальная партыя і ёсць папярэднія даныя аб тым, што гэты прэпарат бяспечны і імунагенны", - сказала Аліна Дроніна.

"Да канца года будзе завершана распрацоўка лабараторнага рэгламенту - гэта наша навуковая частка. У наступным годзе мы павінны перадаць тэхналогію вытворцу. У выніку будзе распрацавана тэхналогія вытворчасці. Дзякуючы гэтаму будзе атрымана ўжо доследна-прамысловая партыя вакцыны", - адзначыла намеснік дырэктара. Далей, паводле яе слоў, прадугледжваецца этап рэгістрацыі, пасля чаго - прымяненне ў людзей.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі ў 2021-2023 гадах інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 на плошчах ААТ "БелВітуніфарм". Гэты інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці завода па вытворчасці вакцын (з рэканструкцыяй існуючай вытворчасці). Вытворчая база ААТ "БелВітуніфарм" вызначана ўрадам як найбольш перспектыўная пляцоўка для доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны, зыходзячы са ступені гатоўнасці інфраструктуры, наяўнасці падрыхтаваных спецыялістаў, а таксама магчымасці далейшага развіцця біятэхналагічнага кластара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі