Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2020, 09:27

Вучоба, жыллё, страхавы стаж - Мінабароны аб нормах указа аб прызыве на тэрміновую ваенную службу

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы 17 лютага падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, які ў гэтым годзе пройдзе з лютага па май. Гэтым жа дакументам прадугледжана і звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны. Іх чакаюць асаблівыя прэферэнцыі. Як гэта будзе працаваць, у інтэрв'ю праграме "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, паведамляе БЕЛТА.

"Гэтым дакументам замацаваны даволі значныя меры. У першую чаргу, гэта ўлік перыяду тэрміновай службы ў страхавы працоўны стаж. Другая мера - гэта замацаванне права за ваеннаслужачымі, якія выконваюць свой воінскі абавязак (і за членамі іх сем'яў), на тыя інтэрнаты, якімі яны былі забяспечаны ў адпаведнасці з працоўнымі дагаворамі перад прызывам на тэрміновую службу, - адзначыў Леанід Касінскі. - Таксама ўказам замацавана права ваеннаслужачых пасля заканчэння службы на бясплатнае навучанне на факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі пры паступленні i падрыхтоўцы да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы".

Як адзначаецца, размова ідзе не толькі пра ВНУ, што датычацца ваеннай сферы, але і агульнаграмадзянскія.

Як было адзначана ў інтэрв'ю, Міністэрства абароны ўжо на працягу некалькіх гадоў рэалізуе так званы пакет матывацыйных мерапрыемстваў. Паводле слоў Леаніда Касінскага, работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана. "Урадам зацверджаны план на 2020 год. Сярод асноўных момантаў - разгляд пытання аб унясенні змяненняў у заканадаўства, каб ваеннаслужачыя тэрміновай службы мелі прыярытэтнае права пры паступленні ў вышэйшую навучальную ўстанову пры роўных колькасцях балаў", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі