Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы падарылі жыхарам дома-інтэрната "Калядныя фантазіі" і козачак

Грамадства 11.01.2019 | 15:55

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучні 5-11-х класаў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы па традыцыі павіншавалі жыхароў Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў з навагоднімі і каляднымі святамі, паведамляе БЕЛТА.

Школьнікі прыехалі сёння ў падшэфную ўстанову, каб ў гэтыя марозныя дні сагрэць пажылых людзей святочным настроем. Напярэдадні старога Новага года юныя сябры прывезлі жыхарам дома-інтэрната свае цёплыя віншаванні і смачныя падарункі: мёд з падворка кіраўніка дзяржавы, 1,5 т бульбы з прэзідэнцкага агарода, а таксама джэмы, морсы і варэнне з гаспадаркі "Александрыйскае". Адным словам, усё, што дапамагае халоднай зімой умацоўваць здароўе.

У мінулым годзе вучні падарылі дому-інтэрнату на навагоднія святы двух ільвінагаловых трусоў з гаспадаркі кіраўніка дзяржавы. Жывёлы так палюбіліся жыхарам, што школьнікі вырашылі зноў папоўніць мясцовы падворак. На гэты раз падарункам сталі дзве козачкі Дуся і Вера зааненскай пароды - адной з самых вядомых і паважаных парод малочнага напрамку. Жывёлы пераехалі сюды таксама з гаспадаркі Прэзідэнта.

Па традыцыі школьнікі да кожнага свята рыхтуюць для жыхароў падшэфнай установы тэматычныя праграмы. Гэты год не стаў выключэннем. Вершы і проза, музычныя і танцавальныя кампазіцыі - усё гэта аб'ядналася ў канцэрце "Калядныя фантазіі". Яго ўдзельнікам стаў і малодшы сын кіраўніка беларускай дзяржавы Мікалай Лукашэнка.

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы не першы раз ужо адзначаюць Новы год з жыхарамі дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Іх сяброўства завязалася яшчэ ў час наведвання гэтай установы Прэзідэнтам Беларусі, калі адным з сюрпрызаў для пражываючых у інтэрнаце стаў спектакль у выкананні класа, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.