Сцяг Серада, 16 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2025, 12:37

Вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання на акты тэрарызму пройдуць у Гродзенскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў перыяд з 27 па 30 мая пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Камітэце дзяржбяспекі.

У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў.

Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі