Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі пачалося ў Беларусі

Грамадства 18.10.2017 | 13:55

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камандна-штабное вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі пачалося ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пачаткам вучэння стала пасяджэнне Камісіі па надзвычайных сітуацыях (КНС) пры Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Пасяджэнне прайшло ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС. Органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя органы ўлады далажылі аб выкананні паступіўшых з 9.00 уводных па аператыўнай абстаноўцы і прымаемых дзеяннях.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што вучэнне планавае і праходзіць у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, згодна з якімі дзяржавы, што ўводзяць у эксплуатацыю буйныя аб'екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю адпаведных трэніровак. Мэта вучэння - праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання, якая важна ў тым ліку і ў працэсе распрацоўкі аварыйных планаў дзеянняў за межамі прамысловай пляцоўкі АЭС.

"У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням бяспекі пры будаўніцтве і далейшай эксплуатацыі атамнай электрастанцыі. Ужо ў наступным годзе на АЭС завязуць першыя паліўныя зборкі, а фізічны запуск энергаблока запланаваны на 2019 год, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Рэалізацыя рэкамендацый Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі выканана ў поўнай меры. У адпаведнасці з нормамі бяспекі арганізацыі распрацаваны праект плана ахоўных мерапрыемстваў пры радыяцыйнай аварыі на Беларускай атамнай станцыі - знешні аварыйны план. Яго практычная апрабацыя і праходзіць у рамках гэтага камандна-штабнога вучэння".

Як падкрэсліў прэм'ер-міністр, згодна з задумай вучэння, закладзены практычна немагчымы запраектны сцэнарый развіцця падзей на БелАЭС. "У ходзе вучэння будзе дэталёва вывучаны шырокі пералік пытанняў. У прыватнасці, узаемадзеянне з сумежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, функцыянаванне крызісных цэнтраў для забеспячэння падтрымкі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў", - расказаў Андрэй Кабякоў.

Праводзячы вучэнне, Беларусь дзейнічае ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі МАГАТЭ і зыходзіць з безумоўнай прыярытэтнасці пытанняў забеспячэння бяспекі пры рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы. "Рэспубліка Беларусь у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі праводзіць адкрытую палітыку ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі. Пры гэтым мы гатовы да ўзаемадзеяння ў гэтай сферы з зацікаўленымі дзяржавамі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

На пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях разглядаліся такія пытанні, як арганізацыя маніторынгу і прагнозу радыяцыйнай абстаноўкі, забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання энергасістэмы рэспублікі ва ўмовах магчымых адключэнняў генерыруючых магутнасцей, медыцынская ахова людзей, санітарны нагляд, работа сельскагаспадарчага комплексу ва ўмовах пагрозы радыеактыўнага забруджвання, кантроль за якасцю сельскагаспадарчай прадукцыі.

Паколькі побач з граніцай Беларусі размешчана некалькі атамных электрастанцый, практычная адпрацоўка ўводных праводзіцца ў многіх раёнах краіны, аб рэагаванні на абстаноўку далажылі абласныя выканаўчыя камітэты.

У час КНС дадзены даручэнні ўсім удзельнікам па дзеяннях у існуючай абстаноўцы. Па выніках вучэння яны павінны прадставіць у МНС данясенні з прапановамі па ўдасканаленні ахоўных мерапрыемстваў, а Міністэрству па надзвычайных сітуацыях даручана адкарэкціраваць пры неабходнасці план ахоўных мерапрыемстваў пры радыяцыйнай аварыі на Беларускай АЭС і ва ўстаноўленым парадку ўнесці яго на зацвярджэнне ва ўрад.

Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі праходзіць у розных раёнах Беларусі 18-19 кастрычніка. У ім прымаюць удзел органы кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У адпаведнасці з міжнароднымі рэкамендацыямі дзяржавы, якія ўводзяць у эксплуатацыю буйныя аб'екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю вучэнняў па рэагаванні на магчымыя інцыдэнты.-0-

Фота Максіма Гучака

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.