Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 10:31

Вучэнне АДКБ "Эшалон-2020" пройдзе 17-20 жніўня

14 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Эшалон-2020" пройдзе з 17 па 20 жніўня на тэрыторыі Астраханскай вобласці (Расія) на палігоне Капусцін Яр, паведамілі БЕЛТА ў аб'яднаным прэс-цэнтры вучэння.

"Будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў інтарэсах Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ у час сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту ў Каўказскім рэгіёне калектыўнай бяспекі", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Вучэнне пройдзе пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўднёвай ваеннай акругі па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні генерал-лейтэнанта Віктара Воранава. У ім плануецца ўдзел воінскіх кантынгентаў дзяржаў - членаў арганізацыі і аператыўнай групы Аб'яднанага штаба АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі