12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вольга Чамаданава заявіла журналістам аб рашэнні спыніць свой удзел у электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння на пасяджэнні праўлення Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" мы прынялі рашэнне, і я яго агучу", - расказала Вольга Чамаданава.
Паводле яе слоў, сёння ў Беларусі дакладна выбудавана палітычная сістэма і любы грамадзянін, у першую чаргу патрыёт краіны, можа ўдзельнічаць у выбарах самага высокага ўзроўню - выбарах Прэзідэнта.

"Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын" на сённяшні дзень прадэманстравала сваю палітычную сталасць. Мы ўбачылі, як была арганізавана работа штаба, як працавалі ініцыятыўныя групы. І самае галоўнае, напэўна, пачулі сёння запатрабаванне нашага грамадства на кансалідацыю вакол нашага Прэзідэнта. Мы разумеем выдатна, што ніхто акрамя нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі сёння не зможа забяспечыць тую бяспеку, у якой мы знаходзімся, бяспеку нашай краіны ў першую чаргу і, вядома ж, такое паступальнае развіццё нашай дзяржавы. Мы - каманда нашага Прэзідэнта. Мы былі і застаёмся гэтай камандай. І самае галоўнае - мы надзейны тыл, у чым можна не сумнявацца. У сувязі з гэтым я прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у далейшай электаральнай кампаніі", - дапоўніла Вольга Чамаданава.-0-