6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы тыдзень у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е без істотных ападкаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Нягледзячы на антыцыкланальны характар надвор'я, шчыльныя слаістыя аблокі - спадарожнікі лістапада - закрылі невысокае асенняе сонца. Так, да канца бягучага тыдня і ў пачатку наступнага рабочага тыдня ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае, без істотных ападкаў надвор'е, толькі месцамі па краіне ў вільготнай паветранай масе, якая паступае з Балтыйскага мора, пройдуць імглістыя асеннія дажджы. У асобных раёнах будуць утварацца туманы, а пры паніжэнні тэмпературнага фону да адмоўных значэнняў - слабыя галалёды. Вецер будзе заходняй чвэрці слабы", - расказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпературны фон будзе знаходзіцца каля сярэдніх шматгадовых значэнняў і ў начныя гадзіны на чацвер і пятніцу мінімальныя значэнні тэмператур складуць плюс 1-7 градусаў, толькі па паўднёвым захадзе рэспублікі пры праясненнях падмарозіць да 0, мінус 4. У далейшым начныя мінімумы будуць знаходзіцца ў межах ад мінус 5 да плюс 4. У дзённыя гадзіны слупкі тэрмометраў у асноўным пакажуць 3-9 градусаў цяпла, а з панядзелка днём стане на 1-2 градусы халадней.
7 лістапада ў асобных раёнах рэспублікі пройдуць невялікія дажджы. Месцамі будзе туман, ноччу і раніцай у паўднёва-заходніх раёнах слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 1-7 градусаў, па паўднёвым захадзе ад 0 да мінус 4, а днём - 3-9 градусаў са знакам плюс.
8 лістапада ноччу месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а днём пераважна будзе без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе 0-6 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым захадзе пры праясненнях да мінус 2. Днём тэмпература складзе 4-10 градусаў цяпла.
11 лістапада ноччу пераважна будзе без ападкаў, днём месцамі па краіне магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4, плюс 3, а днём 2-8 градусаў вышэй за нуль.
12 лістапада месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 4, а днём будзе вагацца ў межах 1-7 градусаў са знакам плюс.-0-

9 лістапада будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу - ад мінус 3 да плюс 4, днём - 4-9 градусаў вышэй за нуль.
10 лістапада таксама будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах будзе туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 4, пры праясненнях да мінус 5. Днём слупок тэрмометра будзе вар'іравацца ў межах плюс 3-9 градусаў.