26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 26 лістапада будзе пераважаць воблачнае надвор'е, у многіх раёнах чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння месцамі, а па паўночна-заходняй палове ў многіх раёнах прагназуюцца моцныя ападкі. У асобных раёнах магчымы галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі чакаецца туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра днём будзе ад мінус 1 градуса на паўночным захадзе да плюс 10 градусаў на паўднёвым усходзе.-0-