Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2019, 12:22

Воблачна і да -9°С чакаецца ў Беларусі 8 лютага

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Воблачна і да 9 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 8 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы без істотных ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдзе невялікі мокры снег. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, па поўначы з парывамі да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях - да мінус 9 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад мінус 1 градуса да плюс 5 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі