Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2019, 13:13

Воблачна і да +13°С будзе ў Беларусі 14 лістапада

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Воблачна з праясненнямі і да 13 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 14 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с. яго парывы дасягнуць 14 м/с, месцамі - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 градусаў па ўсходзе да 12 цяпла па захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі