Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2025, 09:00

Воблачна і без ападкаў будзе сёння ў Беларусі 

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 13 лістапада будзе воблачна з праясненнямі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер днём прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе 4-10 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі