ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 2 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2020, 17:37

ВНУ ў Мінску карэкціруюць расклад і пераводзяць лекцыі ў дыстанцыйны рэжым

Фота з архіва
Фота з архіва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВНУ ў Мінску ўзмацняюць меры прафілактыкі, каб не дапусціць распаўсюджвання каранавіруса сярод сваіх студэнтаў і супрацоўнікаў. Універсітэты карэкціруюць расклад, пераводзяць лекцыі ў дыстанцыйны рэжым або зусім пераносяць іх на больш позні тэрмін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ВНУ.

Так, у БНТУ плануюць скарэкціраваць расклад вучэбных заняткаў. "Цяпер у нашым універсітэце прапрацоўваюцца розныя варыянты арганізацыі навучальнага працэсу ў ранішні час пік, калі большая частка мінчан дабіраецца на работу на грамадскім транспарце. Пакуль плануецца запусціць адкарэкціраваны расклад з панядзелка, 23 сакавіка", - расказалі ў медыяцэнтры ўніверсітэта. У БНТУ абяцаюць, што будуць трымаць студэнтаў у курсе, суботні расклад застаецца без змяненняў.

Для большасці студэнтаў БДУІР пачатак навучальных заняткаў перанесены на 9.45. Асобныя пераведзены на самастойную кіруемую работу студэнтаў у частцы асваення тэарэтычнага матэрыялу, адзначыў прарэктар па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Кузняцоў. Ён дадаў, што для дадатковага кансультавання студэнтаў арганізавана аддаленае ўзаемадзеянне з выкладчыкамі ўніверсітэта з выкарыстаннем інфармацыйных камунікацыйных тэхналогій.

Першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Валерый Барадзеня расказаў, што акадэмія перавяла ў дыстанцыйны рэжым вялікія паточныя лекцыі і іншыя падобныя заняткі, каб пазбегнуць скопішча вялікай колькасці людзей. "Мы прыкладаем усе намаганні, каб гэта ніяк не паўплывала на якасць навучання. Да выкладчыкаў прад'яўляюцца павышаныя патрабаванні наконт кантролю. Студэнты робяць справаздачу наконт адпрацоўкі кожнага элемента курса", - адзначыў першы прарэктар. У Акадэміі кіравання разлічваюць, што гэта ў пэўнай ступені матывуе маладых людзей займацца больш старанна. "Кожны дыстанцыйны курс суправаджаецца формамі кантролю. Студэнтам трэба не толькі прачытаць лекцыю, але і адказаць на кантрольныя пытанні, здаць невялікі тэст", - растлумачыў Валерый Барадзеня.

У Акадэміі кіравання адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы. Навуковыя канферэнцыі перанеслі на восень або перавялі ў анлайн-рэжым. Як падкрэсліў першы прарэктар, шмат увагі ўдзяляецца строгаму выкананню элементарных санітарных правіл. Павялічана колькасць вільготнага прыбірання, у тым ліку ў інтэрнатах. Узмоцнены кантроль за парадкам у пакоях. "Робім тое, што рэкамендуе Міністэрства аховы здароўя", - рэзюмаваў Валерый Барадзеня.

У БДУ лекцыі на ўсіх факультэтах вырашылі перанесці на больш позні тэрмін. У прэс-службе ВНУ растлумачылі, што размова ідзе не пра перавод на дыстанцыйнае навучанне і адмену заняткаў. Графік навучальнага працэсу мяняецца, каб пазбегнуць вялікага скопішча людзей. Таму рэкамендавана праводзіць замест гэтага кансультацыі, лабараторныя і г.д. Акрамя таго, у Белдзяржуніверсітэце, як і ў іншых ВНУ, абмежавалі наведванне студэнцкіх інтэрнатаў (трапіць туды могуць толькі самі жыльцы), а ў холах і санвузлах устанавілі дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук. Ва ўсіх навучальных карпусах, інтэрнатах з'явіліся інфармацыйныя стэнды па прафілактыцы каранавіруса. Студэнтаў і выкладчыкаў заклікаюць уважліва ставіцца да здароўя свайго і асяроддзя, выконваць усе неабходныя правілы асабістай гігіены і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы распаўсюджвання віруснай інфекцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі