Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца месяца не чакаецца значных пахаладанняў. На наступным тыдні прадоўжыцца цёплая зіма, сярэднія тэмпературы будуць на 4-7 градусаў вышэйшыя за шматгадовыя значэнні, што адпавядае сакавіцкім паказчыкам. Аб гэтым расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў у праграме "Метэагід" на АНТ.
У пачатку тыдня надвор'е будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае надвор'е з невялікімі праясненнямі і без значных ападкаў. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман, вільготнасць дасягне 80 працэнтаў. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература ноччу складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў, а днём у панядзелак - ад 4 да 7 градусаў цяпла, у аўторак - плюс 5 - плюс 9 градусаў.
Бліжэй да сярэдзіны тыдня атмасферныя ўмовы зменяцца пад уплывам фронту з захаду Еўропы. Надвор'е застанецца воблачным з праясненнямі, у большасці раёнаў пройдуць дажджы. Вецер зменіцца на заходні і паўночна-заходні, таксама ўмераны. Ноччу і раніцай чакаецца туман і слабы галалёд. Тэмпература ўначы ў сераду складзе 1-6 градусаў са знакам плюс, а ўдзень - ад 6 да 11 градусаў.
Як мяркуецца, у пачатку другой палавіны тыдня зноў усталюецца вобласць высокага атмасфернага ціску і малаактыўны фронт, што прывядзе да лакальных кароткачасовых ападкаў. Вецер будзе пераменных напрамкаў, умераны, а вільготнасць застанецца на ўзроўні 80 працэнтаў. Уначы тэмпература складзе 0 - плюс 5, удзень у чацвер - 5-8 градусаў цяпла, у пятніцу крыху пахаладае - ад плюс 1 да плюс 5 градусаў.
У першыя выхадныя лютага надвор'е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Румыніяй, без значных ападкаў. Вецер зменіцца на заходні і паўднёва-заходні, умераны. Ноччу і раніцай магчымы туман, вільготнасць складзе да 70 працэнтаў. Уначы тэмпература будзе каля нуля градусаў, у сярэдзіне дня ў суботу чакаецца да плюс 3, у нядзелю - да плюс 2 градусаў.-0-