Фота з архіва
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 29 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 22 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, месцамі 4-7 градусаў. Днём будзе 23-29 градусаў вышэй за нуль.-0-