Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2019, 15:55

Вялікая Перамога дала нам магчымасць жыць і працаваць у мірнай краіне - Качанава

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для кожнага беларуса Дзень Перамогі - свяшчэннае свята. Такое меркаванне выказала 9 мая журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне гэта свята з кожным годам становіцца ўсё больш значным, - сказала Наталля Качанава, - таму што ўсведамляеш усё тое, што было зроблена нашымі старэйшымі пакаленнямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

Словы асаблівай удзячнасці кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адрасавала ветэранам: "Нізкі паклон усім нашым ветэранам! Для нас гэта шасце - жыць у мірнай краіне, мець магчымасць працаваць, гадаваць дзяцей, жыць пад мірным небам. Думаю, для кожнага беларуса гэта свята святое, свяшчэннае".

Наталля Качанава звярнула ўвагу на значэнне свята Перамогі для сучаснага пакалення, падкрэсліўшы неабходнасць захоўваць памяць пра подзвіг народа, аддаваць даніну павагі тым, хто злажыў галаву за мір і незалежнасць нашай краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі