Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2021, 12:47

Вялікай Перамозе прысвячаецца. Героі ВАВ у архіўных фатаграфіях БЕЛТА

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 9 Мая Беларусь адзначае вялікую дату. 76 гадоў таму была здабыта Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Небывалая па сваіх маштабах і бязлітаснасці бітва супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў доўжылася 1418 дзён і начэй…

Небывалае па ўсёй масавасці і ўпартасці супраціўленне ворагу стала адной з самых значных і трагічных старонак у гісторыі Беларусі. Вялікая Айчынная вайна, якая доўжылася чатыры гады, так ці інакш закранула кожнага беларуса – загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

Устанаўленне сцяга над Брэсцкай крэпасцю, 1944 год

Савецкія танкі ў Берліне, май 1945 года

Берлін. Сцяг Перамогі над Рэйхстагам, май 1945 года

У вызваленым Бабруйску. Байцы і афіцэры перадавога атрада. З аўтаматам стаіць бабруйчанін А.С.Мардуеў

Удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці Рыгор Сяргеевіч Макараў, 1941 год

Беларускія партызаны ўваходзяць у вызвалены ад нямецкіх акупантаў Мінск

Партызаны, падпольшчыкі, байцы пагранічных застаў, бессмяротны гарнізон Брэсцкай крэпасці, героі легендарнай і вырашальнай аперацыі "Баграціён"… З'яднаны адзінай мэтай беларускі народ вытрымаў гэты ўдар і адстаяў перад ворагам сваё права на жыццё і свабоду. Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з найважнейшых бітваў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Аперацыя "Баграціён". На агнявой пазіцыі батарэі старшага лейтэнанта А.Смірнова, 1944 год

Вяртанне з фронту

Ветэран вайны Мікалай Мацкевіч, 2017 год

Святочнае шэсце ў гонар Дня Перамогі ў Мінску, 2013 год

Ветэран вайны Анатоль Кавалёў з праўнучкай Дашай, 2012 год

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Анатоль Ягораў, 2017 год

Гвардыі старшы сяржант Якаў Платонаў удзельнічаў у вызваленні роднай вёскі Варашылы Багушэўскага раёна Віцебскай вобласці. Вяртанне салдата, 1944 год

Лётчыцы 46-га гвардзейскага Таманскага жаночага начнога бамбардзіровачнага палка, 1944 год

Вольга Лісікава з пачатку вайны лятала на сувязных самалётах, перавозіла параненых, дастаўляла медыкаменты. На яе рахунку 400 баявых вылетаў, у тым ліку 150 рэйсаў у блакадны Ленінград,у глыбокі тыл праціўніка

Ваенны лётчык Валянцін Серабракоў з жонкай Надзеяй Аркадзьеўнай - удзельніцай ВАВ

fff27

Ветэран Барыс Байбакоў у складзе 1-га Беларускага фронту кавалерыстам дайшоў да Берліна. Брэсцкая крэпасць, 2004 год

Сустрэча ў аэрапорце ветэранаў французскага авіяпалка "Нармандыя-Нёман" на чале з былым камандзірам палка П.Пуядам, 1975 год

Сустрэча былых партызанаў брыгады імя Фрунзэ, 1995 год

У баявых дзеяннях у гады вайны ўдзельнічалі 34,4 млн савецкіх ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. За мужнасць і гераізм звыш 300 тыс. з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 444 воінам прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза, з іх 88 удзельнікам падполля і партызанскага руху ў Беларусі, 70 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы - двойчы Героямі Савецкага Саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі