Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя нацыянальныя і сусветныя медыя праяўляюць беспрэцэдэнтна высокую цікавасць да выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Інфармацыйнага цэнтра ЦВК, першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч.
"Міністэрства інфармацыі Беларусі завяршыла прыём заявак на акрэдытацыю журналістаў для работы ў Інфармацыйным цэнтры Цэнтральнай выбарчай камісіі, які з 24 па 27 студзеня разгорнецца ў Малой зале Палаца Рэспублікі. Мяркуючы па колькасці заявак, можна гаварыць пра беспрэцэдэнтна высокую цікавасць вядучых нацыянальных і сусветных медыя да выбараў Прэзідэнта Беларусі. Пра сваё жаданне атрымаць магчымасць папрацаваць на пляцоўках Інфармацыйнага цэнтра ЦВК заявілі амаль 300 журналістаў больш як з пяці дзясяткаў замежных медыя. Таксама пададзены заяўкі на акрэдытацыю 490 прадстаўнікоў ад 26 беларускіх СМІ. Усё гэта ў сукупнасці амаль у два разы перавышае колькасць журналістаў, якія працавалі ў Інфацэнтры ў папярэднюю кампанію па выбарах кіраўніка дзяржавы", - адзначыў Андрэй Кунцэвіч.
Паводле яго слоў, упершыню Мінінфарм атрымаў запыт на доступ у Інфармацыйны цэнтр ЦВК ад прадстаўнікоў рэгіянальных медыя і блогасферы. "Цяпер усе паступіўшыя заяўкі апрацоўваюцца. Да 22 студзеня гэты працэс будзе завершаны", - падкрэсліў першы намеснік міністра інфармацыі.

"У дзень выбараў Інфармацыйны цэнтр ЦВК стане цэнтрам прыцягнення не толькі для журналістаў, але і для прадстаўнікоў экспертнай супольнасці, - адзначыў Андрэй Кунцэвіч. - Каля 80 вядучых беларускіх экспертаў у самых розных галінах плануюць працаваць на палях Інфацэнтра. Акрамя таго, арганізатарамі ўпершыню будзе прадастаўлена магчымасць студэнтам факультэта журналістыкі БДУ папрацаваць у Інфацэнтры ў якасці медыяваланцёраў і атрымаць практычны вопыт".-0-