ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 19 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2020, 14:08

Віцебская мытня папярэджвае аб затрымцы транспартнага патоку з латвійскага боку

Фота з архіва
Фота з архіва

26 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У аўтадарожных пунктах пропуску "Патэрніекі" - "Грыгароўшчына" і "Сіленэ" - "Урбаны" не выконваюцца нормы прыёму транспартнага патоку, што накіроўваецца ў Латвійскую Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскай мытні.

"Паводле інфармацыі латвійскай мытнай службы, у сувязі з работамі па рэканструкцыі АПП "Патэрніекі" і "Сіленэ" ўезд транспартных сродкаў у кожны з пунктаў пропуску ажыццяўляецца толькі па адной паласе руху. На хуткасць афармлення транспарту таксама ўплывае абавязковае анкетаванне аб выкананні мер эпідэміялагічнай бяспекі, уведзенае з 12.10.2020 для ўсіх грамадзян, якія ўязджаюць у Латвію, у тым ліку для вадзіцеляў-міжнароднікаў. Таксама ў сувязі з эпідсітуацыяй скарочана колькасць службовых асоб у латвійскіх пунктах пропуску", - праінфармавалі ва ўстанове.

Разам з тым у беларускіх пунктах пропуску "Грыгароўшчына" і "Урбаны" штодзень афармляецца ў сярэднім каля 600 грузавых транспартных сродкаў у абодвух напрамках. Гэты паказчык ніжэйшы за норму, і пры ўмове рытмічнага прыёму транспарту сумежным бокам можа быць значна вышэйшым.

"Просім перавозчыкаў, якія плануюць перасекчы беларуска-латвійскую граніцу ў бліжэйшы перыяд, улічваць гэту інфармацыю", - дадалі ў мытні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі