28 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебску праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 1051 гадавіне з дня заснавання горада. На шматлікіх пляцоўках жыхароў і гасцей чакае насычаная праграма: канцэрты, майстар-класы, выставы і забаўляльныя мерапрыемствы. Каля гарадской ратушы адбылася цырымонія ўскладання кветак да памятнага знака, устаноўленага на месцы пакарання смерцю савецкіх патрыётаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.-0-
Фота Аляксандра Хітрова
