Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2022, 09:43

Вірусолаг расказала пра мутацыі амікрона

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амікрон-штама каранавіруса ёсць тры субварыянты, якія значна адрозніваюцца сваімі мутацыямі, паведаміла загадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Гасіч у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА.

"Упершыню аб амікроне мы пачулі ў лістападзе 2021 года. На той момант мы гаварылі толькі слова "амікрон", але ўжо ў студзені стала зразумела, што ў яго ёсць тры асобныя лініі - ВА.1, ВА.2 і ВА.3. Больш таго, сублінія ВА.1 падзялілася на ВА.1 і ВА.1.1. Гэта значыць вірус прадаўжае эвалюцыянаваць і з'яўляюцца новыя мутацыі", - сказала Алена Гасіч.

Паводле яе слоў, амікрон цалкам унікальны вірус, ён налічвае больш за 30 мутацый у S участку бялку. У ліній ВА.1 і ВА.2 ёсць набор мутацый, які характэрны толькі для гэтых варыянтаў. Што датычыцца ВА.3, адна частка яго мутацый характэрна для ВА.1, другая - для ВА.2.

Гаворачы пра ВА.2, які таксама называюць стэлс-амікронам, Алена Гасіч заўважыла, што пакуль цяжка прагназаваць, як будзе развівацца сітуацыя. "Я магу абапірацца толькі на тыя навуковыя даныя, якія апублікаваны ў іншых краінах, таму што свайго вопыту назірання ў нас пакуль няма, - сказала яна. - На жаль, стэлс выклікаў другую хвалю захваральнасці пасля амікрона ВА.1 у Даніі: калі там колькасць выпадкаў пайшла на спад, вельмі хутка пачаў распаўсюджвацца стэлс". Аналагічныя паведамленні аб замяшчэнні ВА.1 стэлс-амікронам апублікаваны ў Індыі, Даніі, Фінляндыі, пра гэта пачынаюць паведамляць краіны Еўропы.

"Як будзе развівацца сітуацыя? Пакуль мы, напэўна, можам толькі назіраць і наўрад ці прагназаваць", - адзначыла загадчыца лабараторыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі