Шматдзетныя бацькі Аляксей і Кацярына Говіны - гаспадары асабістай падсобнай гаспадаркі. У іх два ўчасткі, а гэта амаль 80 сотак зямлі. У вялікіх цяпліцах растуць таматы, агуркі, кавуны, па суседстве невялікі ўчастак з кукурузай. Першыя часы плады сваёй працы прадавалі на рынку, і многія не верылі, што маладыя людзі вырошчваюць іх самі. Тады з'явілася ідэя блога "Дамашняя агародніна", у якога сёння дзясяткі тысяч падпісчыкаў.
"Гэта быў сапраўдны рыначны хэйт", - успамінае з усмешкай Аляксей той самы момант, калі яны вырашылі праз сацсеткі паказаць усяму свету, што ўмеюць працаваць на зямлі.
Муж і жонка не ведалі спачатку, якія відэа будуць цікавыя людзям. Першыя сюжэты былі без гуку: Аляксей будуе цяпліцу, першы памідор паспеў, а вось сям'я ўжо збірае ўраджай... Хутка зразумелі, чаго хочуць падпісчыкі, тым больш і тыя сталі агучваць свае просьбы.
"Пытанняў задаюць шмат, - адзначае Аляксей. - Напрыклад, як будаваць цяпліцы, як вырошчваць агародніну. Самае папулярнае: якому сорту вы аддаяце перавагу? Але гэта наша невялікая вытворчая тайна. Вопытным шляхам, пераспрабаваўшы шмат сартоў, мы знайшлі свае. Акцэнт робім на смакавых якасцях, а не на ўраджайнасці".
Пачынаеш глядзець відэа пра "цяплічнае" жыццё Аляксея, Кацярыны і іх дзяцей - і не можаш адарвацца. Усміхнешся: падвязка агуркоў - гэта ўмацаванне спіны праз 2 тысячы паклонаў. Будзеш у захапленні: як лісцікі таматаў пасля паліву пачынаюць цягнуцца ўверх. Навучышся: тут шмат парад і падказак агароднікам-пачынальнікам. Дарэчы, бацькі прывучаюць сваіх дзяцей да працы з маленства. Маша, Вадзім і Анечка, можна сказаць, гадуюцца каля цяпліц, на зямлі. Клапатлівыя бацькі ўладкавалі для іх зону адпачынку: арэлі, горку, пясочніцу. Як расказала з усмешкай мама Кацярына, у раддом яна адпраўлялася непасрэдна адсюль, з градак. З маленства дзеці побач з бацькамі, у калясках спяць пад дрэвамі, пакуль тыя працуюць. Таму з ранняга ўзросту ведаюць, адкуль бярэцца карысная ежа і колькі яна патрабуе клопату.
Аляксей і Кацярына Говіны - героі нашага праекта "Беларусы ў кадры". Даведаліся ў шматдзетнай пары, як паспяваць гадаваць дзяцей і апрацоўваць зямлю, вырошчваючы тоны ўраджаю. Пагаварылі з мужам і жонкай аб вядзенні фермерскага блога і ўвазе падпісчыкаў.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Фота Сяргея Шэлега