Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2021, 14:52

Viber пасля скаргаў беларусаў заблакіраваў больш за 3 тыс. акаўнтаў з прыкметамі махлярства

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Viber пасля скаргаў беларусаў з пачатку года заблакіраваў больш за 3 тыс. акаўнтаў з прыкметамі махлярства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Viber.

"Апошнім часам у Беларусі пачасціліся выпадкі махлярства ў адносінах да трымальнікаў банкаўскіх картак. У тым ліку зламыснікі выкарыстоўваюць папулярныя мэсэнджары, каб звязацца з кліентамі розных банкаў. Толькі з пачатку года ў Беларусі на баку Viber было заблакіравана больш за 3 тыс. акаўнтаў з прыкметамі махлярства, на якія скардзіліся беларусы", - паведамілі ў прэс-службе.

Часцей за ўсё махляры тэлефануюць карыстальнікам з падробленых акаўнтаў розных банкаў і прадстаўляюцца іх супрацоўнікамі (вядомы выпадкі, калі зламыснікі называлі сябе прадстаўнікамі Беларусбанка). Пры гэтым у якасці фатаграфіі такога акаўнта выкарыстоўваюць лагатым банка, а назва акаўнта ў мэсэнджары ідэнтычная назве банка. У працэсе размовы зламыснікі пад рознымі маркамі спрабуюць даведацца ў карыстальнікаў пра даныя іх банкаўскіх картак.

Кампанія Rakuten Viber нагадвае, што катэгарычна нельна перадаваць субяседнікам у мэсэнджарах даныя сваёй карткі (нумар, тэрмін дзеяння, CVV-код), любы PIN-код, лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу, пароль 3D Secure, SMS-пароль.

Ні ў якім разе не трэба выдаваць даныя банкаўскай карткі, кім бы ні прадставіўся ваш субяседнік: супрацоўнікам банка або прадстаўніком любых іншых арганізацый. У выпадку атрымання такіх званкоў у мэсэнджарах варта спыніць размову і патэлефанаваць па нумары, пазначаным на афіцыйным сайце банка або на адваротным баку банкаўскай карткі.

Таксама можна адзначыць нумар тэлефона махляра як "спам" у Viber. Для гэтага трэба адкрыць дыялогавае акно з гэтым карыстальнікам, паколькі адпраўшчыка няма ў спісе кантактаў, дадатак адразу ж прапануе "дабавіць у кантакты", адзначыць "гэта спам" або "заблакіраваць". Для блакіроўкі карыстальніка можна выбраць "гэта спам" або "заблакіраваць": яго акаўнт будзе заблакіраваны ў абодвух выпадках. Пры пэўнай колькасці адзнак карыстальнікаў аб тым, што акаўнт займаецца спам-рассылкамі або званкамі, гэты карыстальнік будзе заблакіраваны ў Viber і не зможа больш нікога патурбаваць у мэсэнджары. Інфармацыю аб падробленым акаўнце можна перадаць у службу падтрымкі Viber. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі