Фота з архіва
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння будзе дажджліва і ветрана, чакаюцца навальніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Днём па Віцебскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах пройдуць дажджы, на астатняй частцы тэрыторыі краіны месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 19-25 градусаў вышэй за нуль.-0-