Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2018, 11:37

Ветрана і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 13 лістапада

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Воблачна і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 13 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Невялікія ападкі магчымы толькі ў асобных раёнах па паўночным захадзе краіны. Вецер прагназуецца паўднёвы 6-11 м/с з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - ад нуля да плюс 6. У заходніх раёнах уначы будзе 3-6 градусаў вышэй за нуль, удзень - 7-10 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі