31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 1 студзеня з-за моцнага ветру. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна, па поўдні з праясненнямі. Пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца, уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі парывы могуць дасягаць 15-20 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 2 - плюс 4 градусы, максімальная ўдзень - 0 - плюс 6 градусаў.
У чацвер, 2 студзеня, таксама на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, уначы і раніцай месцамі 21-24 м/с.-0-