Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2019, 12:35

Ветрана і халаднавата будзе ў Беларусі 19 верасня

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер, кароткачасовыя дажджы і да плюс 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 19 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Уначы тэмпература складзе 2-8 градусаў са знакам плюс, удзень паветра прагрэецца да 9-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі