Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2019, 12:03

Ветрана і да 15 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 13 лістапада

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі ў краіне будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі будзе слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, удзень месцамі - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны будзе плюс 8-10 градусаў. Удзень чакаецца 9-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі