ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2021, 10:08

Ветэраны ВАВ і пацярпелыя ад вайны з 2022 года будуць штогод атрымліваць матдапамогу да Дня Перамогі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт падпісаў 21 ліпеня ўказ нумар 281 "Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі", у адпаведнасці з якім з 2022 года ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, штогод да Дня Перамогі будзе выплачвацца матэрыяльная дапамога. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны БЕЛТА пракаменціравалі, каму канкрэтна належаць выплаты.

Матэрыяльная дапамога будзе прадастаўляцца Героям Савецкага Саюза; інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны; асобам, якія ўдзельнічалі ў 1943-1945 гадах у размініраванні тэрыторый; узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады вайны; працаваўшым на аб'ектах проціпаветранай абароны і на прыфрантавых участках чыгункі; блакаднікам Ленінграда; інвалідам з дзяцінства ў выніку вайны.

Таксама выплаты прадугледжаны членам сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады вайны: мужу або жонцы, якія не зарэгістравалі новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства, іншым утрыманцам, калі да пенсій гэтых асоб устаноўлена павышэнне па названай падставе.

І матэрыяльную дапамогу штогадова будуць атрымліваць былыя вязні фашызму, калі да іх пенсій устаноўлена павышэнне па названай падставе.

"Памер матэрыяльнай дапамогі, а таксама перыяд яе выплаты штогод будуць вызначацца ўрадам па ўзгадненні з Прэзідэнтам", - удакладнілі ў Мінпрацы.

Сёння ў рэспубліцы пражывае 14 тыс. чалавек, якім у адпаведнасці з указам прадугледжана выплата матэрыяльнай дапамогі з 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі