Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2024, 15:50

Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі 9 Мая

Фота з архіва
Фота з архіва
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 9 Мая. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны палкоўнік Іван Міцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юбілейны медаль "80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" устаноўлены ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 29 лютага 2024 года нумар 75. Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

Юбілейным медалём будуць узнагароджваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

"На апошнім пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было прынята рашэнне ўзнагародзіць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны гэтым медалём 9 Мая", - расказаў Іван Міцін.

Узнагароджваць медалём будуць таксама ваеннаслужачых Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі