Сцяг Панядзелак, 2 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2019, 11:50

Веснавыя канікулы пачаліся ў беларускіх школьнікаў

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Веснавыя канікулы ў школьнікаў працягнуцца ў Беларусі з 25 па 31 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.

На канікулах навучэнцы прымуць удзел у знакавых праектах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням.

Школьнікі змогуць не толькі адпачыць, але і аздаравіцца. У лагерах на канікулах чакаюць 67,2 тыс. дзяцей. У 2018 годзе ў іх аздараўліваліся больш за 50 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.

Асаблівую ўвагу ў час канікулаў нададуць пытанням бяспекі, а таксама працы з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і з якімі неабходна праводзіць індывідуальную прафілактычную работу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі