Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Шматдзетны бацька будуе кемпінг на маляўнічым беразе Віліі. Гэтай ідэяй наш герой захапіў не толькі сваякоў і сяброў. Добрая справа прыцягвае і аднадумцаў - тых, хто таксама любіць і цэніць прыроду роднага краю і хоча захаваць яе для сваіх дзяцей і ўнукаў.
Усе сцяжынкі знаёмыя з дзяцінства
Вілейскі край багаты на райскія куткі і маляўнічыя мясціны, куды прыязджаюць гараджане, каб адпачыць на прыродзе, парыбачыць, атрымаць асалоду ад смачнай юшкі з дымком, шчырых размоў пасля апоўначы ля вогнішча. Было такое месца прыцягнення і ў сям'і Ягоравых - на беразе Вілейскага вадасховішча. Усе сцяжынкі добра знаёмы нашаму герою з дзяцінства - на веласіпедах ездзілі з сябрамі купацца, шмат часу праводзілі там у час летніх канікулаў.

А ўжо да дарослых сямейных турпаходаў яго далучыў старэйшы брат Дзмітрый, ён першы захапіўся такімі вылазкамі на прыроду з жонкай і дзецьмі.
- Больш за дзесяць гадоў мы разам з сям'ёй брата хадзілі ў паходы на адно і тое ж месца. Пачыналі, калі першай нашай дачцэ Яне было гады два. Потым нарадзілася Вара, за ёю Вера. Нават малодшыя паспелі прывыкнуць да адпачынку ля вады, у кожнага з нас засталіся свае цёплыя ўспаміны, відэа і фатаграфіі на памяць. Ёсць, напрыклад, фота, дзе Вера сядзіць на сваім любімым месцы - двух дрэвах, што зрасліся, - і плача, развітваецца з ім, даведаўшыся, што больш туды не прыедзем", - расказвае Аляксандр.

У час татавага расказу і ў сярэдняй дачкі Вары наварочваюцца слёзы. Выціраючы вочы, яна дзеліцца сваімі ўспамінамі:

- А памятаеш, тата, як мы там паравозікам хадзілі - чапляліся адзін за аднаго і дзеці, і дарослыя, так весела было! Карагоды вадзілі па пляжы, - і ўжо не стрымлівае слёз.

З любімым месцам давялося развітацца пасля таго, як там пабудавалі кемпінг з платнымі паслугамі. Муж і жонка Ягоравы палічылі і прыйшлі да сумнай высновы, што такі адпачынак для бюджэту шматдзетнай сям'і, якая да гэтага часу папоўнілася яшчэ адным дзіцем, - дарагая рэч.

Шмат дзяцей у сям'і - рашэнне для Аляксандра ўзважанае і адказнае, яшчэ да жаніцьбы папярэдзіў нявесту, што хоча як мінімум траіх малышоў. Яна не пярэчыла:

- Я была адной у бацькоў і зайздросціла сваёй стрыечнай сястры, з якой сябравала: дома сумна, а ў іх - чацвёра дзяцей, мы пастаянна штосьці прыдумвалі, гулялі, - дзеліцца Ліза.

- Я і сам вырас у такой, у мяне старэйшы брат і сястра, і бацькі з вялікіх сем'яў. У брата тры дачкі, - прадаўжае мужчына.
Пасля нараджэння трэцяй дачушкі старэйшы брат Дзмітрый з жонкай вырашылі, што ім дастаткова. А вось Аляксандр не пераставаў чакаць сына: у яго дакладная славянская ўстаноўка - у сям'і абавязкова павінен быць наследнік, прадаўжальнік роду і прозвішча. Але дзяўчат сваіх ён таксама вельмі цэніць, усе любімыя, татава радасць. Яну і Веру называлі ў гонар бабуль, Вары далі імя, якое вельмі падабалася бацькам. А доўгачаканы сын быў названы Уладзімірам.

- Ёсць стэрэатып, што шматдзетныя нараджаюць дзяцей дзеля грошай. Але мы, напрыклад, нават не ведалі, што можам атрымаць дапамогу для рэканструкцыі дома. Калі ўбачылі, што скрозь шматдзетныя будуюцца, вырашылі пацікавіцца. І таксама звярнуліся па дапамогу. Аказалася, што нам яшчэ і субсідыя належыць. Так і пабудаваліся! - прадаўжае расказ Аляксандр.

"Ліза - мой якар"
Першым на Воўкаўшчыну (сёння гэта ўскраіна Вілейкі) калісьці даўно прыехаў са Смаленшчыны дзед нашага героя. Пабудаваў тут дом, ажаніўся з мясцовай дзяўчынай, з якой яны нарадзілі чацвярых дзяцей. Усе выраслі і раз'ехаліся, у асноўным у Расіі жывуць цяпер іх дзеці і ўнукі. Толькі бацька Аляксандра Віктар на радзіме застаўся, ажаніўся, свой дом побач з бацькаўскім пабудаваў.

- Месцы ў нас, самі бачыце, якія прыгожыя. Навошта кудысьці ехаць, калі ёсць свая прыгажосць, свая рака! - гаворыць субяседнік.
Пасля арміі да жаніцьбы Аляксандр, плітачнік-абліцоўшчык па спецыяльнасці, паспеў папрацаваць на розных будоўлях у Маскве. Лёгкі на пад'ём, ён гатовы быў і з сям'ёй ездзіць па свеце. Але жонка не хацела пакідаць родныя мясціны. "Ліза - мой якар", - гаворыць пра жонку Аляксандр.

Калі сям'я павялічылася, вырашылі, што пара сваёй гаспадаркай абзаводзіцца: завялі тры каровы, свіней, курэй. Гаспадар вялікай сям'і адпрацаваў на чыгунцы 14 гадоў. Да нядаўняга часу быў адміністратарам кемпінга "Казантып" - вельмі ўтульнае месца сярод лесу, акружанае з усіх бакоў водамі Вілейскага вадасховішча.
- Тату там вельмі любілі! - удакладняе Вара.
І праўда, водзывы адпачывальнікаў пра Аляксандра і сёння яшчэ можна прачытаць у інтэрнэце. Усе яны толькі станоўчыя.
Тады і з'явілася ідэя з часам арганізаваць сваё месца для адпачынку: уяўляў і абдумваў, як усё ўладкаваў бы, таксама з улікам тых недахопаў, якія падмячаў, працуючы адміністратарам.

- Вопыт быў вельмі карысны, там усвядоміў: гэта справа, да якой ляжыць душа, тое, чым хочацца займацца! - гаворыць наш герой. - Ведаў, што жонка з дзецьмі і родныя падтрымаюць, але ролю ідэйнага натхняльніка і арганізатара давядзецца ўзяць на сябе. Так было заўсёды: я з дзяцінства завадатар, і хлопцы часцей у мяне ўсе збіраліся, і кампанію нашу аб'ядноўваў, пакуль не пайшоў у армію. Адпаведна, і тут таксама выконваю такую ролю: задума мая, маё дзецішча, сам вырашаў, з чаго пачаць, як усё ўладкаваць.
Усё было новае для яго. Перш чым зарэгістраваць ІП, вывучаў заканадаўства ў сферы лясной гаспадаркі. Звяртаўся па дапамогу ў райвыканкам, у лясгас, да тых, у каго ёсць такі вопыт. Заўсёды знаходзіліся людзі, якія падказвалі, як лепш зрабіць, куды звярнуцца. Дакладна працуе сцвярджэнне: калі выбраў сапраўды свой шлях і свой напрамак, усё наладзіцца. І патрэбныя людзі прыйдуць, і неабходныя рашэнні.
Так і адбылося: ідэяй нашага героя загарэўся і брат Дзмітрый, і сябар дзяцінства Дзяніс, і кум Сяргей, сем'і іх таксама падключыліся. Паступова знайшліся і іншыя аднадумцы, для каго адпачынак на прыродзе - лепшая аддушына, сярод іх нямала і шматдзетных бацькоў. Ва ўсім падтрымлівае жонка Ліза, разумее, наколькі для яго гэта важна. І верыць, што ўсё ў іх атрымаецца.
"Лукавiна Вiлii": круты паварот ракі і жыцця
Хараство некранутай прыроды - важная ўмова для нашага героя. Аляксандр абавязкова хацеў выбраць асаблівае месца, якое натхніла б на здзяйсненні, дало сілы на сур'ёзныя змены ў жыцці. Спачатку мару звязваў з Вілейскім вадасховішчам, там думаў уладкоўваць кемпінг. Але ў райвыканкаме параілі звярнуць увагу на Вілію: на вадасховішчы месцаў для адпачынку дастаткова, а вось на рацэ трэба развіваць гэты напрамак.

Вывучыў па інтэрнэт-картах бліжэйшыя мясціны ўздоўж Віліі і папярэдне намеціў чатыры кропкі.
- Узялі ў кума "Ніву", зімой па бездарожжы паехалі глядзець, - успамінае наш герой.
- Два месцы не спадабаліся, трэцяе, бліжэй да вёскі Халяніна, нібыта ўсё больш-менш задавольвала, але адчуваю - не тое, не чапляе. Прыехалі сюды, пакінулі машыну на схіле. Падышоў да берага, стаў на гэты ўзгорак - і аж галава закружылася. І цяпер успамінаю гэты момант, і мурашкі па скуры, - гаворыць са шчаслівай усмешкай Аляксандр. - Адразу адгукнулася - яно, маё! Дастаў тэлефон і пачаў здымаць, адпраўляць жонцы і брату.

Высокі бераг нагадаў і асаблівыя пачуцці, якія захаваліся з юнацтва, пасля таго, як пабываў з маці ў Краснаярскім краі ў сваякоў. Хадзілі па ўзгорках, па лясах, шышкі збіралі, забіраючыся на кедры. Гэта было дзівоснае лета... А тут яшчэ і від надзвычайны - лукавіна ракі, у гэтым месцы Вілія робіць круты паварот, агібае берагі, прымаючы форму падковы. Атрымалася сімвалічна: для Аляксандра гэта таксама круты паварот у жыцці. А калі выбіралі назву для кемпінга, так і вырашылі назваць - па-беларуску, прыгожым родным словам - "Лукавiна Вiлii".
Маляўнічы бераг знаходзіцца за 9 кіламетраў ад трасы Р28 Мінск - Маладзечна - Нарач, побач з вёскай Асіповічы. І за 22 кіламетры ад дома Ягоравых.

- Мы, вядома, узялі б любы ўчастак і добраўпарадкавалі яго. Але хацелася, каб месца натхняла. А тут усё супала... Аформіў арэнду ў лясгасе, а таксама дазвол на ачыстку тэрыторыі ад усіх аварыйных дрэў. Брат падключыўся, ён у мяне вальшчык лесу, навыкі не забыў, і тут яны спатрэбіліся, - расказвае гаспадар кемпінга.

Навыкі і ўменні ўсіх астатніх таксама спатрэбіліся.
Тарзанка і казачны замак для дзяцей
Ужо другі сезон Ягоравы з аднадумцамі добраўпарадкоўваюць тэрыторыю: пабудавалі адміністрацыйны домік, устанавілі біятуалеты, зручныя драўляныя альтанкі з навесам, побач - мангалы і ўладкаваныя вогнішчы, на якіх можна і шашлык згатаваць, і юшку, месцы ж тут рыбныя.

Аляксандр паказвае нам і ўладкаванае месца для купання - гэта частка кемпінга размешчана крыху ніжэй па цячэнні ракі:
- У мінулым годзе мы апрабавалі гэту тэрыторыю, прыйшлі сюды на тыднёвы паход на ніжнюю частку, усім спадабалася. Цяпер тут у нас пляж. На мелкаводдзі раздолле для дзяцей - і мамачкам спакойна.

Ёсць кабінкі для пераапранання, спартыўная пляцоўка і нават перасовачная лазня. Усюды ўстаноўлены урны для смецця. На выпадак пажару ёсць усе неабходныя для тушэння сродкі: мотапомпа, вогнетушыцель, пажарныя рукавы, пясок. Прывычка адказнага стаўлення да прыроды ў Аляксандра і яго жонкі з дзяцінства прывіта, гэтаму ж яны вучаць і сваіх дзяцей. Усе разам падтрымліваюць чысціню не толькі на арандаванай тэрыторыі, але і яшчэ метраў на 300 вакол.
Аляксандру цікава планаваць і абдумваць, што і дзе размясціць, каб было зручна і бяспечна. З часам ён і яго аднадумцы хочуць арганізаваць для адпачывальнікаў квесты, магчыма, і пазнавальныя турпаходы - у аколіцы дастаткова памятных мясцін і цікавых аб'ектаў, якія можна наведаць у час адпачынку, напрыклад, музей пад адкрытым небам у в. Заброддзе.

Ва ўладкаванне тэрыторыі ўжо ўкладзена нямала сродкаў. Ягоравы і свойскую гаспадарку распрадалі, і адкладзеныя грошы пусцілі ў ход. Гаспадар кемпінга падкрэслівае, як першапачаткова і планавалі - гэта перш за ўсё месца для сябе, адпачынку сваёй сям'і, сваякоў, сяброў. Але, вядома, зарабіць таксама хацелася б. Адразу вырашылі, што для шматдзетных будуць абавязкова скідкі на ўсе паслугі. І цэны прынцыпова ўстанавілі ніжэйшыя, чым у іншых кемпінгах.
- І прыбытак зноў жа планую ўкладваць у далейшае развіццё. Планы вялікія на гэта месца, хочацца ўсё прыгожа зрабіць, асаблівы ўхіл - для адпачынку дзяцей. Як бацька ведаю, што маім дзецям трэба, адпаведна, разумею, што будзе цікава і іншым дзецям рознага ўзросту. Забаў запланавалі шмат, будзем паціху працаваць, - дзеліцца Аляксандр і паказвае месца, дзе будуць будаваць гарадок для дзяцей у выглядзе казачнага замка.

Плануюць яны таксама абсталяваць тарзанку і выкарыстаць круты пясчаны бераг для спуску ў ваду, уладкаваўшы яго, як у аквапарку. Але, вядома, спачатку трэба атрымаць дазвол і падабраць адпаведнае абсталяванне. Бяспека - перш за ўсё.
- Ідэй становіцца ўсё больш, прыцягваюцца новыя аднадумцы: задумаліся пра квесты - знайшоўся і чалавек з вопытам іх распрацоўкі, ёсць і знаёмы, які можа навучыць навыкам выжывання ў дзікай прыродзе, - расказвае Аляксандр Ягораў.
Так паступова яго мара становіцца рэальнасцю. Мужчына перакананы, што і яго дзеці захочуць прадоўжыць сямейную справу. Дзяўчаты ўжо дапамагаюць і ва ўсім падтрымліваюць бацькоў. І наследнік падрастае.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Ганна МАСЛЯКОВА,
газета "7 дней".-0-