23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа з людзьмі вельмі важна, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Планар", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі важна работа з людзьмі. Мы праводзім прыёмы па асабістых пытаннях. Вялікая колькасць зваротаў на самай справе. З 4 красавіка 2024 года, як толькі мы былі выбраны і пачалі сваю работу, да нас паступіла больш за 3 тыс. зваротаў грамадзян. Мы правялі 590 сустрэч у працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства, 139 прамых тэлефонных ліній. Мы стараемся актыўна працаваць з людзьмі, выслухоўваючы іх прапановы, пажаданні. Як правіла, гэта пытанні, якія датычацца асабіста кожнага чалавека. Але шмат паступае да нас прапаноў і ініцыятыў", - расказала Наталля Качанава.
Паводле слоў спікера, добра сябе зарэкамендавала форма адзінага дня прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі ў канкрэтным рэгіёне. "Зусім нядаўна гэта была Гродзенская вобласць. Ва ўсіх раёнах і гарадах вобласці нашы сенатары праводзяць прыём у адзін дзень. А потым праз дзень-два праводзім пашыраны прэзідыум з запрашэннем кіраўнікоў вобласці для таго, каб акцэнтаваць увагу на тых праблемах, якія ёсць у жыхароў гэтай вобласці, - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. - За гэты час мы былі ўжо ў Гомельскай, Гродзенскай абласцях. У кастрычніку адзіны дзень прыёму грамадзян мы будзем праводзіць у Магілёўскай вобласці, потым - у Віцебскай. Вось такім чынам мы выбудоўваем сваю работу са зваротамі грамадзян".
З кастрычніка адзіныя дні прыёму грамадзян плануецца праводзіць у рэгіёнах штомесяц. На асаблівым кантролі - пытанні своечасовай выплаты заработнай платы ў арганізацыях, функцыянавання сацыяльных аб'ектаў у рэгіёнах, даступнасці і якасці аказання медыцынскай дапамогі, наяўнасці прымальных транспартных зносін. Прадаўжаецца маніторынг спажывецкага рынку і кантроль за цэнавай сітуацыяй ва ўсіх рэгіёнах, перш за ўсё адносна тавараў першай неабходнасці, лякарстваў, школьнай формы.-0-