
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў выказаўся аб праведзеным у Беларусі адзіным дні галасавання і даў станоўчую ацэнку выбарам. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У першую чаргу Бакытжан Сагінтаеў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы. Ён расказаў, што напярэдадні размаўляў са сваімі суайчыннікамі, якія ўдзельнічалі ў назіранні за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі, у прыватнасці, са старшынёй ЦВК Казахстана, намеснікам генеральнага сакратара ШАС, і чуў толькі пазітыўныя водгукі. "Яны прыбылі сюды як наглядальнікі на выбары, і яны адзначалі высокую арганізаванасць. Так усё спакойна і добра прайшло. Вельмі станоўчая ацэнка, - сказаў Бакытжан Сагінтаеў. - Усё ціха, спакойна. Людзі радуюцца. Арганізаванасць на ўсіх участках".

Асобна ён адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання: "Такая вялікая колькасць актыўна прагаласавалі - гэта таксама вынік той работы, якая праводзілася. Яна, магчыма, не была заўважная, але вынік паказвае: у дзень выбараў усё добра, спакойна, свята, людзі прыйшлі прагаласаваць".
"Я вас віншую", - звярнуўся старшыня Калегіі ЕЭК да Прэзідэнта Беларусі.-0-
"Я вас віншую", - звярнуўся старшыня Калегіі ЕЭК да Прэзідэнта Беларусі.-0-