Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Веласіпедны маршрут працягласцю 600 км з'явіцца ў Беларусі

Грамадства 11.06.2014 | 10:39
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі веламаршрут EuroVelo-2, які мае назву "Маршрут сталіц", пройдзе праз Беларусь, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта EuroVelo ў Беларусі Аляксандр Нахайка.

Працягласць маршруту па Беларусі складзе каля 600 км. Яго распрацоўкай займаецца ГА "Мінскае веласіпеднае таварыства". Частка шляху ўжо даследавана. Вядома, што ён пачнецца ў Белавежскай пушчы на пагранпераходзе "Перароў", пройдзе праз населеныя пункты Зэльва, Дзятлава, Навагрудак, Івянец, Ракаў, Заслаўе, праз Мінск і закончыцца ў пасёлку Ляды Дубровенскага раёна.

Завяршыць распрацоўку маршруту плануецца ўжо ў бягучым годзе. Паралельна ідзе работа па ўстаноўцы знакаў і паказальнікаў. Як адзначыў Аляксандр Нахайка, еўрапейская федэрацыя прад'яўляе высокія патрабаванні да дарог маршруту. Трасы павінны прайсці праз цэнтры гарадоў, не менш як 75 працэнтаў дарог павінны быць асфальтаванымі. Маршрут можа быць пракладзены толькі па той праезнай частцы, дзе шчыльнасць аўтамабільнага патоку не перасягае 1 тыс. аўтамабіляў за суткі, большая частка трасы павінна прадастаўляць магчымасць ехаць двум веласіпедыстам побач. Пры гэтым месцы грамадскага харчавання павінны знаходзіцца не радзей, чым праз кожныя 30 км, месца начлегу - не радзей, чым кожныя 50 км. Паводле слоў каардынатара праекта, пры распрацоўцы шляху ў Беларусі імкнуліся максімальна выкарыстаць ужо існуючую веласіпедную інфраструктуру.

Маршрут EuroVelo-2 - частка маштабнага праекта Еўрапейскай веласіпеднай федэрацыі па развіцці сеткі веламаршрутаў EuroVelo. EuroVelo-2 пачнецца ў ірландскім горадзе Голуэй, пройдзе праз Дублін (Ірландыя), Брысталь, Лондан (Вялікабрытанія), далей веласіпедысты пераадолеюць паромную пераправу і трапяць у Гаагу (Нідэрланды), потым у Мюнстэр, Вітэнберг, Берлін (Германія), Познань, Варшава (Польшча), Мінск, а таксама Смаленск і Маскву.

Аляксандр Нахайка адзначыў, што лакальныя маршруты арыентаваны не толькі на міжнародных турыстаў, але і на мясцовых жыхароў, якія ажыццяўляюць паездкі на веласіпедзе. Людзі, што будуць карыстацца маршрутам EuroVelo-2, змогуць азнаёміцца з унікальнай прыродай Беларусі, паколькі пры распрацоўцы шляху ўлічваўся і гэты складальнік актыўнага адпачынку.

Цяпер EuroVelo распрацавана 14 маршрутаў. Плануецца, што сетка будзе завершана да 2020 года.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.