Сцяг Серада, 3 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2022, 15:35

Велапрабег на 30 і 77 км пройдзе ў час фестывалю "Вытокi. Крок да Алiмпу" ў Горках

20 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Велапрабег на дыстанцыях 30 і 77 км пройдзе ў час рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу" ў Горках. Спартыўнае мерапрыемства стартуе 22 ліпеня ў 12.00, расказалі БЕЛТА ў райвыканкаме.

"Мы падрыхтавалі для ўдзельнікаў прабегу сапраўды цікавы маршрут, які ўразіць цікавымі мясцінамі і прыгожымі пейзажамі, - падкрэсліў прадстаўнік аргкамітэта Руслан Даргель. - Трэк пройдзе па маляўнічых мясцінах Горацкага раёна. Напрыклад, адным з пунктаў маршруту стане аграгарадок Леніна, у якім можна наведаць унікальны музей баявой садружнасці. А ў аграгарадку Горы можна палюбавацца прыгажосцю Мікольскай крыніцы. Кароткая дыстанцыя разлічана на ўзроставую катэгорыю ад 14 да 17 гадоў, доўгая - старэйшых за 18 гадоў".

Анлайн-рэгістрацыя на велапрабег у мэсэнджары Viber ужо адкрыта і завершыцца за суткі да пачатку маршруту. Для гэтага ўдзельнікам неабходна адправіць фота запоўненай анкеты на нумар +37529 7472562 і атрымаць СМС-паведамленне аб выніку рэгістрацыі.

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі клуб Velo-Gorki, раённая арганізацыя "Белая Русь", БДСГА. Яны адзначаюць, што прабег будзе садзейнічаць папулярызацыі здаровага ладу жыцця і веласпорту як актыўнага віду адпачынку, а таксама знаёмству з адметнасцямі Горацкага раёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі