Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2025, 14:30

"Важны ўзважаны падыход". Іпатаў аб падрыхтоўцы законапраектаў

Вадзім Іпатаў
Вадзім Іпатаў
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры падрыхтоўцы законапраектаў важны ўзважаны падыход. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Беларусі нумар 11 адной з важнейшых задач Нацыянальнага сходу з'яўляецца забеспячэнне якасці і эфектыўнасці нарматворчага працэсу. Сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў былі разгледжаны важныя пытанні для заканатворчасці, міжнароднай міжпарламенцкай дзейнасці, - расказаў Вадзім Іпатаў. - Калі гаварыць пра заканатворчую дзейнасць, то варта адзначыць, што на мінулай сесіі мы разгледзелі 67 законапраектаў. Гэта даволі нядрэнная лічба, але за ёю, вядома, стаяць перш за ўсё канкрэтныя рашэнні ў галіне права, якія забяспечваюць належны ўзровень жыццядзейнасці і дзяржавы, і грамадства, і жыцця нашых людзей. Акрамя таго, з 67 законапраектаў 64 падпісаны Прэзідэнтам. Тры законапраекты разгледжаны ў першым чытанні і перайшлі да нас на гэту сесію".

Чарговая сесія Палаты прадстаўнікоў у Беларусі адкрываецца 16 верасня. "У плане 12 законапраектаў, і гэта не канчатковая лічба. Мы разумеем, што на працягу трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання законапраекты будуць прадаўжаць паступаць. Але цяпер ёсць пул законапраектаў, якія звязаны з крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасцю, і тут важны ўзважаны падыход. У асобных выпадках мы гаворым аб лібералізацыі такога заканадаўства. Але, з другога боку, гэта лібералізацыя не павінна быць падставай для росту правапарушэнняў. Пытанне звязана з глыбокім аналізам, з'яўляюцца тыя ці іншыя дзеянні грамадска небяспечнымі ці не", - адзначыў віцэ-спікер.

Важны законапраект звязаны з дзяржаўнай рэгістрацыяй і ліквідацыяй суб'ектаў гаспадарання. "Гэта эканамічны напрамак жыцця дзяржавы. Ёсць адпаведны Дэкрэт Прэзідэнта, але комплексны сістэмны закон - гэта задача абноўленай Канстытуцыі. Таму цяпер ідзе глыбокая прапрацоўка гэтага законапраекта і яго гатоўнасць вельмі высокая", - падкрэсліў Вадзім Іпатаў.

"Акрамя таго, мы павінны разгледзець пытанні дзейнасці органаў па надзвычайных сітуацыях. Неабходна забяспечыць пакетны прынцып разгляду гэтага праекта, што дае магчымасць выключыць далейшыя калізіі, памылкі, перш за ўсё, у правапрымяненні. На высокім узроўні гатоўнасці знаходзяцца і змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.У яго фарміраванні прынялі ўдзел многія дзяржаўныя органы, і наша задача таксама забяспечыць яо высокую якасць,  каб усім было зразумела, як і што прымяняць, у якіх сітуацыях", - дадаў віцэ-спікер.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі