ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 16:32

Варанюк: у моладзі СД адны задачы - захаванне гістарычнай памяці і недапушчэнне гераізацыі нацызму

Фота арганізатараў
Фота арганізатараў

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У моладзі Саюзнай дзяржавы аднолькавыя задачы - захаванне гістарычнай памяці і недапушчэнне гераізацыі нацызму. Аб гэтым сёння заявіў першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк у час урачыстай цырымоніі завяршэння міжнароднай акцыі "Сад памяці", прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі сімвалічна, што Тыдзень моладзі стартуе з шэрага самых розных ініцыятыў, але сёння мы знаходзімся ў Брэсце, горадзе гістарычнай памяці, які ўвасабляе подзвіг усіх савецкіх салдат - воінаў Чырвонай Арміі. Мы тут усе разам: БРСМ, Расійскі саюз моладзі, "Валанцёры Перамогі". І разам гаворым аб тым, што ў моладзі Саюзнай дзяржавы - моладзі Беларусі і Расіі - абсалютна аднолькавыя мэты і задачы - прадоўжыць праводзіць маштабную работу па захаванні гістарычнай памяці, недапушчэнні спроб фальсіфікацыі гісторыі Перамогі і гераізацыі нацызму", - сказаў Дзмітрый Варанюк.

Паводле яго слоў, праект "Сад памяці" стаў сапраўды міжнародным. "Сад памяці" высаджаны па нашай неабсяжнай Саюзнай дзяржаве ад Брэста да Уладзівастока, у краінах СНД і нават далёкага замежжа. Усяго больш за 31 млн саджанцаў. Сімвалічна, што гэты патрыятычны праект завяршаецца каля Брэсцкай крэпасці. Для нас гэта вельмі важна і пачэсна, - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ. - Сёння мы гаворым аб тым, што маладыя саджанцы "Саду памяці" сімвалізуюць маладое пакаленне Саюзнай дзяржавы і самае галоўнае, каб наша моладзь моцна ўрастала сваімі каранямі ў традыцыі, беражліва захоўвала іх і несла вынікі сваёй работы ў імя выдатнай будучыні".

Фінальныя мерапрыемствы міжнароднай патрыятычнай акцыі "Сад памяці" праходзяць у першы дзень Тыдня моладзі ў Беларусі. Праграмай запланаваны адкрыты дыялог "Мы памятаем, мы ганарымся", цырымонія падпісання пагаднення паміж БРСМ і рухам "Валанцёры Перамогі", стварэнне ўнікальнай інсталяцыі "Холмская брама Брэсцкай крэпасці" ў час міжнароднага патрыятычнага праекта "Вогненныя карціны вайны".

У час закладкі алеі імёны Герояў Савецкага Саюза Пятра Гаўрылава, Андрэя Кіжаватава, Аляксея Наганава - абаронцаў Брэсцкай крэпасці - будуць прысвоены будаўнічым студэнцкім атрадам "Факел" і "Індустрыялізацыя", а таксама вытворчаму "Інкафудаўцы" адпаведна.

Міжнародная акцыя "Сад памяці" - праект усерасійскага грамадскага руху "Валанцёры Перамогі" і Фонду памяці палкаводцаў Перамогі. Праект, ініцыяваны расійскай моладдзю, ахапіў больш за 50 краін блізкага і далёкага замежжа, уключаючы Беларусь, Расію, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Алжыр, Кубу, ПАР і многія іншыя. Прапанову "Валанцёраў Перамогі" аб правядзенні фінальных мерапрыемстваў міжнароднага праекта ў Брэсце падтрымалі прэзідэнты Беларусі і Расіі ў час удзелу ў акцыі "Сад памяці" ў чэрвені 2020 года пасля заканчэння цырымоніі адкрыцця Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату ў Цвярской вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі